У гэтым годзе на Дзень горада ў Кнігу славы Гродна ўнеслі тры новыя імёны. Сярод іх апынуўся і Валянцін Байко, дырэктар прадпрыемства “Контэ СПА”, якое ў гэтым годзе адзначае 20 гадоў.
“Я лічу, што ўзнагарода не толькі мая, але і ўсяго калектыву. У гэтым годзе нашай кампаніі споўнілася 20 гадоў, і гэта час барацьбы і цяжкасцяў. У першую чаргу гэта барацьба за якасць і за рынкі. Гэта велізарная праца. Поспех прадпрыемства не толькі мой, але і майго брата, і ўсіх маіх калег”, – распавёў на святкаванні Дня горада Валянцін Байко.
Кампанія “Контэ Спа” была заснавана ў 1997 годзе ў Гродне. 20 гадоў працы вывелі “Контэ Спа” на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэткавых вырабаў ва Усходняй Еўропе. На сённяшні дзень “Контэ Спа” гэта больш за 2 тысячы станкоў, пастаўкі больш чым у 30 краін свету, тры этапы кантролю – гарантыя якасці прадукцыі, пацверджаная міжнародным стандартам ISO 9001.


