Здароўе і спорт

Гродзенскія футбалісты другі матч запар прайграюць. На гэты раз «Тарпеда-БелАЗ»

«Нёман» у рамках 23-га тура саступіў у Гродне жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 0:1. Адзіны гол на 23-й хвіліне матчу забіў Сяргей Шапавал. Гэта другая параза запар у каманды Ігара Кавалевіча. У 22-м туры «Нёман» саступіў «Нафтану».

У Гродне супернікі паказалі баявы футбол, але больш ўпэўнена ў матчы выглядалі менавіта госці, якія маглі забіць і яшчэ пару мячоў. У «Нёмана» наперадзе гульня зусім не ішла, бо прайсці праз абарону «Тарпеда» было вельмі складана.

«Нёман» — «Тарпеда- БелАЗ» — 0:1

Пасля прайгранага матчу гродзенскі трэнер Павел Бацюта пракаментаваў гульню «Нёмана» з «Тарпеда»:

«Пры падрыхтоўцы былі вымушаныя праблемы. Дыскваліфікацыя, траўмы. У апошнія суткі паўсталі праблемы з некаторымi пазіцыямі. У першыя 20 хвілін прыціраліся. Пры голе недапрацавалі на падборы. Зрабілі перастаноўкі ў перапынку, зайгралі агрэсіўна, але не хапіла гэтага. Што тычыцца барацьбы за 4 месца, ніхто гэтых задач не адмяняў».

Пасля паразы ад жодзінцаў «Нёман» апусціўся на 7-е месца і мае ў актыве 36 ачкоў. А вось «Тарпеда» наадварот паднялася ў табліцы і займае зараз 4-е месца з 38 ачкамі.

Свой наступны матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе ў Мінску 30 верасня, дзе сустрэнецца з «Крумкачамi».


Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024