“Нёман” у рамках 23-га тура саступіў у Гродне жодзінскаму “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 0:1. Адзіны гол на 23-й хвіліне матчу забіў Сяргей Шапавал. Гэта другая параза запар у каманды Ігара Кавалевіча. У 22-м туры “Нёман” саступіў “Нафтану”.
У Гродне супернікі паказалі баявы футбол, але больш ўпэўнена ў матчы выглядалі менавіта госці, якія маглі забіць і яшчэ пару мячоў. У “Нёмана” наперадзе гульня зусім не ішла, бо прайсці праз абарону “Тарпеда” было вельмі складана.
“Нёман” – “Тарпеда- БелАЗ” – 0:1
https://www.youtube.com/watch?v=10iceVboi1Q
Пасля прайгранага матчу гродзенскі трэнер Павел Бацюта пракаментаваў гульню “Нёмана” з “Тарпеда”:
“Пры падрыхтоўцы былі вымушаныя праблемы. Дыскваліфікацыя, траўмы. У апошнія суткі паўсталі праблемы з некаторымi пазіцыямі. У першыя 20 хвілін прыціраліся. Пры голе недапрацавалі на падборы. Зрабілі перастаноўкі ў перапынку, зайгралі агрэсіўна, але не хапіла гэтага. Што тычыцца барацьбы за 4 месца, ніхто гэтых задач не адмяняў”.
Пасля паразы ад жодзінцаў “Нёман” апусціўся на 7-е месца і мае ў актыве 36 ачкоў. А вось “Тарпеда” наадварот паднялася ў табліцы і займае зараз 4-е месца з 38 ачкамі.
Свой наступны матч у чэмпіянаце “Нёман” правядзе ў Мінску 30 верасня, дзе сустрэнецца з “Крумкачамi”.
















