Святкаванне Дня горада 23 верасня пачалося на плошчы Леніна. Там кiраўнiцтва вобласці і горада выступіла з віншавальнай прамовай да гродзенцаў, а таксама ўзнагародзіла лепшых работнікаў горада.
Сярод лепшых работнікаў - прадстаўнікі самых звычайных прафесій, ад будаўнікоў да паштальёнаў. Яны атрымалі ганаровыя граматы. Таксама ў пачатку святкавання павіншавалі гродзенцаў, чыімі імёнамі папоўнілася Кніга славы горада. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой выдаў пасведчанні тром жыхарам: ганароваму настаўніку Беларусі, ветэрану ВАВ Антаніне Забнiнскай, кіраўніку прадпрыемства «Конте СПА» Валянціну Байко і кіраўніку прадпрыемства «Молочный мир» Марыне Анікеевай.
[irp posts="34 808″ name="Новая магістраль, АЗС, амбулаторыя і жылы дом. Напярэдадні дня горада ў Гродне адкрылі новыя аб’екты"]
З віншаваннямі выступіў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, які адзначыў каштоўнасць горада і яго захавання для нашчадкаў.
Сёння мы павінны быць удзячнымі лёсу, што да нашых часоў захаваліся ўнікальныя будынкі, якія нагадваюць нам аб гісторыі. I мы павінны прымаць усе меры, каб захаваць нашу прыгожую спадчыну і перадаць нашым нашчадкам. Мы павінны захоўваць непаўторнае аблічча нашага горада, які адрознівае яго ад усіх іншых гарадоў нашай краіны».
Свята адбываецца на некалькіх пляцоўках горада: у парку Жылібера, на плошчы Тызенгаўза, на плошчы Ленiна — там праходзіць выстава тэхнікі «Амкадор», а на плошчы Савецкай размясціўся кірмаш сыру. Гулянні ў цэнтры горада працягнуцца да ночы. Завершыцца святкаванне Дня горада салютам.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…