Яшчэ раз пра свабоду. Аляксандр Фядута сустрэўся з гродзенцамі на новай медыяпляцоўцы

Сустрэча-дыскусія з журналістам і палітолагам Аляксандрам Фядутам «Размовы пра свабоду» прайшла ў Гродне 19 верасня. Яна стала першай імпрэзай новага праекта — HrodnaMediaRoom. Плануецца, што Медыярум стане пастаянным месцам сустрэч гродзенцаў з вядомымі медыяэкспертамі. Арганізавалі праект Гродзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыя партала Hrodna.life і Цэнтр гарадскога жыцця.

Mediaroom як месца сустрэчы

«Мы плануем ахапіць розныя бакі медыяпрасторы, каб было цікава не толькі прафесійным журналістам, але і шырокаму колу гродзенцаў. Увогуле, ёсць „звышмэта“ — падвысіць інфармаванасць гродзенцаў і давер да незалежных журналістаў, падтрымаць свабоду слова», — распаваля адна з арганізатарак праекта Вольга Корсун.

Да канца года ў Mediaroom’е запланавана каля 10 сустрэч з вядомымі медыйнымі асобамі. Ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць са Святланай Калінкінай, Ягорам Марціновічам, Антонам Матолькам ды іншымі.

«Мы хочам запрашаць і маладое пакаленне, і мэтраў беларускай журналістыкі», — тлумачаць арганізатары.

Апроч рэгулярных сустрэч HrodnaMediaRoom плануе запісаць шэраг інтэрв'ю з вядомымі гродзенскімі журналістамі і стварыць летапіс свабоды слова ад 90-х до нашых дзён. Вынікам сёлетняй працы стане выстава, прысвечаная незалежнай журналістыцы Гродзеншчыны.

Аляксандр Фядута пра сваё адчуванне свабоды

«Для мяне свабода — гэта мажлівасць выбару, які я ўсведамляю. Магчымасць пісаць што хачу, чытаць што хачу, думаць што хачу, перасооўвацца па свеце як хачу і там дзе хачу. Гэта мажлівасць выбіраць, да каго я стаўлюся добра, а да каго стаўлюся дрэнна, мажлівасць удзельнічаць у зменах у маей краіне, згодна з тым, як я лічу гэта мэтазгодным. Гэта — свабода. Свабода — гэта мажлівасць выбару — вольнага выбару».

«Зараз шмат хто кажа, што Беларусь — гэта краіна, грамадзяне якой дэлегавалі сваё права выбару дзяржаве дзеля таго, каб яна ім нешта дала. Не. Гэта краіна, у якой грамадзяне ў 94-м сапраўды зрабілі выбар, які яны хацелі.

А вось далей адбылося страшнае, калі дзяржава пачала мяняць сваіх грамадзян і яны раптам на гэта пагадзіліся. Добра ж, калі ёсць што есці ў лядоўні, добра, што ёсць гарантаваная праца, добра што сусед не атрымлівае больш за мяне. Дзяржава пачала будзіць у сваіх грамадзянах вось гэта — не зусім чалавечае і зусім не беларускае. І вось гэта было вельмі і вельмі дрэнна. І зараз маем тое, што маем".

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025