Горад

Прайшлі слуханні па рэканструкцыі ў цэнтры Гродна: заўвагі актывістаў адлюструюць у праекце

Даўно закінуты будынак па Віленскай, 14 мае стаць адміністрацыйна-гандлёвым аб’ектам — тут будуць прадаваць ламінат і іншыя вырабы прадпрыемства «Кронаспан». Забудова квартала, дзе месіцца дом, мае першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гродзенскія актывісты выказалі свае заўвагі наконт праекта.

Заяўку на правядзенне грамадскага абмеркавання Справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АЎНА) падаў экалагічны актывіст Яўген Філімонаў. Слуханні адбыліся 20 верасня, разам з Яўгенам на іх прыйшлі Томаш Сахарчук і Канстанцін Макарыч.

[irp posts="34 373″ name="Гістарычны будынак па Віленскай, 14 рыхтуецца да рэканструкцыі. Прызначана грамадскае абмеркаванне"]

Актывісты прапанавалі:

— усталяваць дарожныя знакі для забароны ўезду грузавога транспарту на прылягаючыю тэрыторыю;

— у планіроўцы стаянкі ўлічыць перакрыццё заезду на зялёную зону;

— прадухіліць пашкоджанне травы і нанясенне шкоды зялёным насаджэнням падчас будаўнічых прац;

— усталяваць відэаназіранне для прафілактыкі парушэнняў правіл паркоўкі;

— абсталяваць на першым паверсе туалет для наведвальнікаў (у тым ліку дзеля падтрымання турыстычна-пазітыўнага іміджу горада і аб’екта)

— зрабіць кампенсацыйныя пасадкі замест двух дрэваў, што плануеццца высекчы;

— разгледзець пытанні бяспекі гараджан з нагоды нязручнага заезду на вуліцу Рабочую.

Пасля слуханняў удзельнікі дыскусіі наведалі будаўнічую пляцоўку на Віленскай, 14, каб разам з прадстаўнікамі прадпрыемства-замоўцы на месцы разгледзець магчымасць рэалізацыі прапановаў.

У выніку — усе заўвагі экаактывістаў прыняты да ведама і будуць унесены ў праект рэканструкцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025