У аўторак 19 верасня ў Мінску прайшоў першы матч паўфіналу Кубка Руслана Салея паміж “Юнацтвам” і “Нёманам”. У сур’ёзным паядынку гродзенская каманда здолела вырваць перамогу ў мінчан і выйсці наперад у серыі.
Супернiкi за матч здолелі забіць 10 шайбаў і па чарзе даганялі адзін аднаго. Але ў заключнай дваццаціхвілінцы камандзе Сяргея Пушкова атрымалася ўсё-такі павялічыць перавагу ў дзве шайбы, з чым “Юнацтва” справіцца ўжо не магла.
“Юнацтва” – “Нёман” 4:6 (2:3, 0:1, 2:2)
галы:
12.33 1:0 – Уолтерс (Кашкар, Антонаў)
13.02 1:1 – Кліменка (Багданоўскі)
13.57 2:1 – Претнар (Развадоўскі)
17.43 2:2 – Стэфановіч (Пасют)
18.08 2:3 – Кліменка
21.25 2:4 – Дарафееў
45.04 3:4 – Кашкар (Макрыцкі, Уолтерс)
50.03 3:5 – Ляўша (мен.)
53.01 4:5 – Парфеявец (Туркін, – бол.)
58.48 4:6 – Рэмезаў (Баярчук, Жыдкіх)
Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што яго камандзе трэба дапрацоўваць у абароне.
“Каманды правялі добры матч, гулялі ў атакуючы хакей. Таму было столькі закінута шайбаў. Мы вельмі добра рэалізоўвалі моманты і нядрэнна абараняліся, калі гэта было патрэбна. Але галы былі, значыць, трэба яшчэ дапрацоўваць у абароне, каб не было столькі забіта ў нашы вароты. Добра, што мы ў гэтым матчы забілі больш”.
Лік у серыі (да 2-ух перамог): “Юнацтва” – “Нёман” 0:1
Сустрэча ў адказ паміж камандамі пройдзе 26 верасня ў Гродне.