Чытайце яшчэ:  "Пры слове Вейшнорыя фэйсбук застагнаў". Апошнія навіны прыдуманай краіны

Манета наміналам 1 Taler прысвечана гораду Ліда, у якім працуе (размешчаны) парламент Вейшнорыі.
На пярэднім баку манеты, дыяметрам 32 мм, размешчаны дзяржаўны сцяг Вейшнорыі, назва краіны і намінал манеты “1 Taler”. Таксама тут размешчаны Лідскі Замак, які быў збудаваны ў 1323 годзе па даручэнні князя Гедыміна. Замак уваходзіў у лінію абароны супраць крыжакоў: Наваградак – Крэва – Меднікі – Трокі.

Чытайце яшчэ:  “Гарадзенскі рубель” падрыхтаваны да выпуску. Чакаем манету ў кастрычніку

“Манеты “1 Тaler” Нацыянальнага Банка Вейшнорыі забяспечваюцца актывамі Нацыянальнага Банка Вейшнорыі, з’яўляюцца законным аплатным сродкам на ўсёй тэрыторыі Вейшнорыі і абавязковы да прыёму ў аплату любых (у асобных краінах – толькі даўгавых і публічных) плацяжоў, намінаваных у гэтай жа валюце.” – піша банк у раздзеле старонкі “Афіцыйна”

 

Чытайце яшчэ:  Прачнуўшыся ў Вейшнорыі. Канапавыя войскі да вучэнняў "Захад-2017" гатовы

Раней тут паведамлялася, што  эмісія манет чакаецца сёлета ўвосень.