Да канца кастрычніка ўсе жадаючыя змогуць пракаціцца на цеплаходзе «Нёман» па Аўгустоўскім канале, убачыць шлюзаванне і палюбавацца прыжагосцю прыроды краю. Водны экскурсійны маршрут стаў адным з найбольш папулярных у гэтым сезоне.
— Навігацыйны сезон гэтага года стаў асабліва ўдалым для нашага прадпрыемства, — кажуць у АУП «Гроднамеліяводгас». — Попыт у турыстаў на водныя экскурсіі па Аўгустоўскім канале быў вялікім. Безумоўна, павелічэнню колькасці жадаючых пракаціцца на цеплаходзе спрыяў бязвізавы рэжым: замежнікаў у агульным ліку пасажыраў было больш, чым нашых суайчыннікаў. Пасажырапаток у параўнанні з мінулым годам узрос на 150 адсоткаў. Рост даходаў ад турыстычнай дзейнасці склаў каля 160 працэнтаў.
Высокую цікавасць з боку замежнікаў да водных прагулак па Аўгустоўскім канале пацвярджаюць і турыстычныя фірмы. Каб замовіць міні-круіз на цеплаходзе, ім часам нават даводзілася займаць чаргу.
— Летнія месяцы, вядома, быў найбольш загружаны. Цеплаход курсіраваў практычна штодня, — кажа капітан цеплахода «Нёман» Аляксандр Кірэня. — Па папярэдніх падліках, за тры цёплых месяца здзейснілі каля 500 рэйсаў. Рух прайшлі вельмі паспяхова, у тым ліку і дзякуючы выдатнай падрыхтоўцы судна да пачатку сезона. Працавалі без збояў, водгукі ў турыстаў толькі станоўчыя.
Часцей за ўсё выяўлялі жаданне пракаціцца на цеплаходзе турысты з Літвы і Польшчы. Самым яркім момантан падарожжа яны называлі працэс шлюзаванню на шлюзе Дамброўка. Прычым гадзінны маршрут быў спланаваны так, што турысты двойчы маглі яго назіраць: калі сплаўляліся ўніз па плыні і падымаліся наверх. У асноўным попытам карысталіся групавыя экскурсіі. Сярэдні ўзрост інтурыст — 50 гадоў.
У «Гроднамеліяводгас» нагадваюць, што да канца кастрычніка цеплаход «Нёман» будзе курсіраваць па водным турыстычным маршруце па Аўгустоўскім канале. Запомніцца адпачынак каля шлюза Дамброўка і велапрагулкамі: тут працуе пракат ровараў, якія можна арандаваць на суткі.