Горад

Зоркі эстрады ў Гродне згулялі ўнічыю з камандай Мечыслава Гоя

Каманда старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя ў суботу 16 верасня на ЦСК «Нёман» прымала зборную артыстаў і спартсменаў дзвюх краін Расіі і Беларусі. Так званы «зорны» матч, а пасля і канцэрт наведалі каля 5 тысяч гродзенцаў.

У гэты вечар у складзе каманды зорак можна было пабачыць вядомых спевакоў, такіх як Гарык Багамазаў, Міхаіл Грабеншчыкоў, Улад Тапалаў і іншыя. Таксама папоўнілі каманду суперніка гродзенскай дружыны вядомы футбаліст Аляксандр Глеб, шоўмэны Яўген Булка і Вадзім Галыгін.

За гродзенскую каманду, якую ўзначаліў Мечыслаў Гой, выступалі вядомыя ў мінулым мясцовыя футбалісты. Такія як Ігар Кавалевіч, Павел Бацюта, Віталь Надзіеўскі і іншыя. Знайшлося ў камандзе старшыні гарвыканкама месца і калегам з розных дзяржаўных структур.

Агулам каманды правялі на полі каля 60 хвілін, якія падзялілі на два тайма. Сама гульня завяршылася баявой нічыёй 3:3. У складзе каманды Мечыслава Гоя галамі адзначыліся Дзмітрый Верстак і дубль на свой рахунак запісаў Віталь Тарашчык. У зорак выніковымі ўдарамі адзначыліся Аляксандр Глеб, саліст Павел Іваноў і вядучы Ілля Конанаў.

Пасляматчавыя пенальці таксама мацнейшага не выявілі 6:6.

Ужо пасля гульні і невялікага перапынку «зоркі» выйшлі на стадыён, дзе зладзілі для гледачоў канцэрт.

Заслужаны артыст Расіі Віктар Зінчук адзначыў цёплы прыём гродзенцаў і добрую атмасферу, але застаўся незадаволены траўмай, якую атрымаў у сутыкненні з галоўным ідэолагам аблвыканкама Аляксандрам Вярсоцкім.

«Гродзенская каманда аказалася моцнай і баявой. У адным з момантаў так атрымалася, што супернік у барацьбе са мной пайшоў да канца, так што я ў выніку атрымаў траўму. Таму большую палову матчу давялося глядзець з лаўкі. А так — ад арганізацыі толькі станоўчыя эмоцыі. Я наогул Беларусь люблю, і вельмі часта бываў тут на канцэртах. Мне падабаюцца тутэйшыя людзі. Дарэчы, у Маскве я часта шукаю ў крамах вашу малочную прадукцыю, бо яна рэальна добрая».

Беларускі шоўмэн Яўген Булка заўсёды рады прыязджаць у Гродна, гэта яго любімы горад і адсюль яго лепшы сябар.

«Дзякуй кіраўніцтву Гродна, што падтрымала ідэю правядзення такога матчу і акрамя расійскіх артыстаў запрасілі і беларускіх. Гэта добры ход, пара пачынаць шанаваць і сваіх, бо замежныя выступаюць, зарабляюць грошы і з’язджаюць, а мы ж гуляем бясплатна. А ўвогуле спорт і творчасць, гэта рэчы, якія шчыльна звязаны. Сёння каманда ў Мечыслава Гоя была моцная, але і нам, „зоркам“, за кошт Аляксандра Глеба і пары іншых гульцоў атрымалася ўмацавацца. Дарэчы, гуляць з Глебам — гэта проста мара, так што хай цяпер мне БАТЭ зайздросціць».

З гэтага футбольнага матча і канцэрту пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя 889-годдзю Гродна. Само свята, Дзень горада, адзначаць у Гродне 23 верасня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025