Як развіваць сацыяльнае прадпрымальніцтва абмяркуюць у «Партале». Далучайцеся

Сацыяльнае прадпрымальніцтва імкліва развіваецца ва ўсім свеце. Бізнес пачынае адыгрываць усё большую ролю ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Як з гэтым ідуць справы ў Беларусі? Запрашаем за адказамі на прэзентацыю даследавання «Ліберальнага клуба» на тэму «Сацыяльнае прадпрымальніцтва як альтэрнатыва сацыяльнаму кантракту ў Беларусі».

Для Беларусі сацыяльнае прадпрымальніцтва таксама можа стаць эфектыўным інструментам, здольным кампенсаваць звужэнне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў няпростых эканамічных умовах. Таму пошук адказу на пытанне «Як развіваць сацыяльнае прадпрымальніцтва ў нашай краіне?» вельмі актуальны.

• Якія падыходы да развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі з’яўляюцца прымальнымі для ўсіх зацікаўленых бакоў?
• Ці можа вопыт суседніх краін у развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва быць карысным для Беларусі?
• Якія праекты ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва сталі паспяховымі ў Беларусі і дзякуючы чаму?
• Што значыць працаваць у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі?
• Што варта змяніць заканадаўства, каб падняць статус сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі?

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць удзельнікі нашай дыскусіі:

Спікер:

— Вавжынец Конацкі - доктар палітычных навук, прафесар Ягелонскага універсітэта, Акадэміі фінансаў і бізнесу Вістула (Польшча)

— Аляксандр Філіпаў - аўтар даследавання, кандыдат палітычных навук, эксперт, ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб», дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

Мадэратар:

Мікіта Бяляеў - адміністрацыйны дырэктар ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб».

праграма

18.30 — 19.15 Выступленне спікераў
19.15 — 19.45 Пытанні і адказы, агульная дыскусія
19.45 — 20.15 Кава-пастскрыптум

Прэзентацыя даследавання пройдзе па адрасе: г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, д. 26.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025