Сацыяльнае прадпрымальніцтва імкліва развіваецца ва ўсім свеце. Бізнес пачынае адыгрываць усё большую ролю ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Як з гэтым ідуць справы ў Беларусі? Запрашаем за адказамі на прэзентацыю даследавання “Ліберальнага клуба” на тэму “Сацыяльнае прадпрымальніцтва як альтэрнатыва сацыяльнаму кантракту ў Беларусі”.
Для Беларусі сацыяльнае прадпрымальніцтва таксама можа стаць эфектыўным інструментам, здольным кампенсаваць звужэнне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў няпростых эканамічных умовах. Таму пошук адказу на пытанне “Як развіваць сацыяльнае прадпрымальніцтва ў нашай краіне?” вельмі актуальны.
• Якія падыходы да развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі з’яўляюцца прымальнымі для ўсіх зацікаўленых бакоў?
• Ці можа вопыт суседніх краін у развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва быць карысным для Беларусі?
• Якія праекты ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва сталі паспяховымі ў Беларусі і дзякуючы чаму?
• Што значыць працаваць у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі?
• Што варта змяніць заканадаўства, каб падняць статус сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі?
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць удзельнікі нашай дыскусіі:
Спікер:
– Вавжынец Конацкі – доктар палітычных навук, прафесар Ягелонскага універсітэта, Акадэміі фінансаў і бізнесу Вістула (Польшча)
– Аляксандр Філіпаў – аўтар даследавання, кандыдат палітычных навук, эксперт, ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб», дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;
Мадэратар:
Мікіта Бяляеў – адміністрацыйны дырэктар ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб».
праграма
18.30 – 19.15 Выступленне спікераў
19.15 – 19.45 Пытанні і адказы, агульная дыскусія
19.45 – 20.15 Кава-пастскрыптум
Прэзентацыя даследавання пройдзе па адрасе: г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, д.26.