Здароўе і спорт

«Нёман» на сваім лёдзе па булітах саступіў «Гомелю»

Падапечныя Сяргея Пушкова ў суботу 16 верасня пацярпелі першую паразу ў сёлетнім чэмпіянаце. У асноўны час «Нёман» згуляў унічыю з «Гомелем», але ў серыі булітаў удача была на баку гасцей.

Каманды правялі баявы матч з мноствам галоў, і гэта нягледзячы на ​​тое, што лік быў адкрыты толькі на 34-й хвiлiне. Першымi вызначыліся госці. Але праз тры хвіліны гаспадары адыграліся намаганнямі Ляўшы. Яшчэ да другога перапынку «Нёман» здолеў закінуць шайбу і выйсці наперад. Аўтарам дакладнага кідка стаў Стэфановіч.

На старце трэцяга перыяду «Гомель» паказаў вельмі дзейсную гульню. Госці за 5 хвілін здолелі не толькі адыграцца, але і зрабіць лiк 4:2 на сваю карысць. Гаспадарам тым часам прыйшлося несалодка, але гродзенскія хакеісты знайшлі ў сабе сілы і здолелі за 22 секунды да канца трэцяга перыяду зраўняць лік. Спачатку вызначыўся Багданоўскі, а выратаваў ад паразы ў асноўны час «Нёман» капітан Коршунаў.

У дадатковы час каманды мацнейшага не выявілі. А вось у серыі булітаў «Гомель» быў мацнейшы за «Нёман».

«Нёман» — «Гомель» 4:5 (бул.) (0:0, 2:1, 2:3, 0:0, 0:1)

галы:
33.19 0:1 — Сёмачкін
36.40 1:1 — Ляўша (Дарафееў, Паліцынскі)
38.33 2:1 — Стэфановіч (Хараманда, Лісічкін)
42.12 2:2 — К.Брыкун (Мусіенка, Гаранін)
42.28 2:3 — Брахманіс (Коласаў, Равенка)
45.00 2:4 — Дурноў (Саламонаў, Сёмачкін, — бол.)
51.23 3:4 — Багданоўскі (Жыдкіх)
59.38 4:4 — Коршунаў
65.00 4:5 — Равенка (вырашальны кідок)

У матчы з «Гомелем» каманда Сяргея Пушкова зарабіла толькі 1 ачко. Зараз, пасля чатырох гульняў чэмпіянату, «Нёман» размясціўся на 4-м радку і мае ў сваім актыве 10 ачкоў. Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Наступную гульню «Нёман» правядзе 21 верасня ў Магілёве, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025