З 16 верасня ў тэставым рэжыме адкрыецца рух па праспекце І.Д.Лебедзева – такую назву атрымала новая шасципалосная дарога на Альшанку. Тэставаць дарогу будуць з мэтай вывучэння пасажырапатоку і аптымізацыі маршрутнай сеткі руху грамадскага транспарту, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
Таксама з 16 верасня будуць зменены некаторыя маршруты гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў.
маршрут № 12 «Вуліца Рэпіна – ЦЭЦ-2» на маршрут № 12 “Альшанка – Вуліца Славінскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Айчынная – вул. Вялікая Альшанка – вул. Гродзенская – вул. Лебедзева – вул. Славінскага – прыпыначны пункт «Вуліца Славінскага», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 37 «Вуліца Альшанская – Чыгуначны вакзал», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская» – вул. Напалеона Орды – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Айчынная – вул. Садакова – шаша Індурская – вул. Паўднёвая – вул. Хімікаў – вул. Кабяка – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова – праспект Румлёўскі – праспект Касманаўтаў – вул. Будзёнага – прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал». У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» – вул. Ажэшка – вул. Леніна – вул. Будзёнага – праспект Касманаўтаў – праспект Румлёўскі – праспект Янкі Купалы – вул. Кабяка – вул. Хімікаў – вул. Паўднёвая – шаша Індурская – вул. Садакова – вул. Айчынная – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Напалеона Орды – прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская»;
маршрут № 41 «Вуліца Маладзёжная – Альшанка», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Маладзёжная» – вул. Славінскага (без зменаў), далей: вул. Лебедзева – вул. Гродзенская – вул. Вялікая Альшанка – вул. Напалеона Орды – вул. Францішка Багушэвіча – прыпыначны пункт «Альшанка», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 43 “Альшанка – Плошча Дзекабрыстаў», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанка» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Напалеона Орды – вул. Вялікая Альшанка – вул. Гродзенская – вул. Лебедзева – вул. Маслакова і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 47 «Чыгуначны вакзал – Вуліца Багушэвіча», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» – вул. Славінскага (без зменаў), далей: вул. Лебедзева – вул. Гродзенская – вул. Караткевіча – прыпыначны пункт «Вуліца Багушэвіча», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 12т «Хімвалакно – Дзевятоўка-5» на маршрут № 12т «Альшанка – Дзевятоўка-5», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Напалеона Орды – вул. Вялікая Альшанка – вул. Гродзенская – вул. Лебедзева – вул. Славінскага – праспект Кляцкова і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 18т «Вуліца Альшанская – Дзевятоўка-5» на маршрут № 18т «Багушэвіча-2 – Дзевятоўка-7», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Напалеона Орды – вул. Вялікая Альшанка – вул. Айчынная – вул. Славінскага – праспект Кляцкова – праспект Румлёўскі – праспект Касманаўтаў – вул. Будзёнага – вул. Ажэшка – вул. Ціміразева – вул. Каханоўскага – вул. Таўлая – вул. Белыя Росы – прыпыначны пункт “Дзевятоўка-7», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 35т «Фолюш – Вуліца Карскага” на маршрут № 35т «Вуліца Альшанская – Вуліца Карскага”, які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская» – вул. Вялікая Альшанка – вул. Гродзенская – вул. Лебедзева – вул. Маслакова – вул. Суворава – вул. Соламавай – вул. Савецкіх Памежнікаў – вул. Паповіча і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Вуліца Карскага” – вул. Соламавай (без зменаў), далей: вул. Соламавай – вул. Суворава – вул. Маслакова – вул. Лебедзева – вул. Гродзенская – вул. Вялікая Альшанка – прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская»;
маршрут № 37Э «Скамарошкі – Чыгуначны вакзал» курсаваць не будзе.
Гродзенскае абласное камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Аператар пасажырскіх перавозак». ўнясе адпаведныя змены ў інфармацыйныя ўказальнікі на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту.