У Гродне пачынае працу гарадзенскі MediaRoom — сталае месца сустрэч з вядомымі журналістамі і вядомымі блогерамі, людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору.
Першая сустрэча-дыскусія адбудзецца 19 верасня. Госцем стане вядомы журналіст, палітолаг, медыякансультант Аляксандр Фядута. Тэма сустрэчы: «Дэвальвацыя ведаў, адукацыі і з імі чалавека: што ў такой сітуацыі выратуе беларусаў?»
Адказ на гэта пытанне ўдзельнікі сустрэчы паспрабуюць знайсці 19 верасня, у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3).
Пачатак: у 18.30, уваход вольны.
Hrodna Media Room адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца журналістыкай. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, дыскусіі на вострыя тэмы, конкурсы, выставы і магчымасці павучыцца ў прафесіяналаў - кожны знойдзе тут нешта на свой густ. Сачыць за навінамі Hrodna Media Room можна на адмыслова створанай старонцы ў Фэйсбуку
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…