У чацвер 14 верасня ў 15:45 да гродзенскага аблвыканкаму сталі з’язджацца машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі. Ужо на месцы праваахоўным органам за лічаныя секунды атрымалася ачапіць тэрыторыю адміністратыўнага будынка. Як высветлілася пазней, гэта была вучэбная трывога.
Нягледзячы на тое, што была ўсяго толькі трэніроўка, гараджане паспелі занепакоіцца. Многія гродзенцы глядзелі з боку і не разумелі, што адбываецца каля аблвыканкама і чаму міліцыя з мігалкамі туды ехала.
Варта адзначыць, што не так даўно падобныя вучэнні прайшлі і ў гарвыканкаме.