Горад

Панарамны ліфт і абзорная пляцоўка на даху хутка адкрыюцца ў гандлёвым доме «Нёман»

Тое, што ў цэнтры Гродна з’явіцца шкляны панарамны ліфт, стала зразумела яшчэ пару месяцаў таму. Менавіта тады будаўнікі прыступілі да добраўпарадкавання шахты для пад’ёмніка, які прымыкае да буйнога гандлёвага дому, піша Гродна Плюс-

Па задумцы, шкляны ліфт — гэта не толькі вельмі ўражлівая магчымасць палюбавацца старадаўнімі вулічкамі з вышыні, але і эксклюзіўны спосаб дабрацца ў кафэ, якое ўжо ў бліжэйшай перспектыве адкрыецца на даху гандлёвага дома. Яшчэ вясной наверсе быў выкладзены каркас для будучай ўстановы, якая па праекце зойме плошчу ў 350 квадратных метраў.

Там жа прадугледжана пешаходная зона і назіральная пляцоўка. Шкляная кабіна, якая была замоўлена ў Грэцыі, ужо мантуецца. Дарэчы, змяшчальнасць панарамнага ліфта — 14 чалавек, а вось пераадольваць пяць паверхаў пад’ёмнік будзе з адным прыпынкам, што дасць магчымасць пасажырам атрымаць асалоду ад самабытнага выгляду і вядома, зрабіць некалькі эксклюзіўных фатаграфій.

Як паведамлялася раней, першыя пасажыры шклянога пад’ёмніка змогуць прагуляцца па агляднай пляцоўцы бліжэй да канца верасня.

youtu.be/jptelqSuwuI

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025