Людзі і справы

«Падпісалі міравую». Гродзенка, на якую ў будаўнічай краме зваліўся ліст бляхі, атрымала кампенсацыю

У пачатку верасня ў судзе Ленінскага раёна жыхарка Гродна Дар’я і юрыст сеткі будаўнічых крам заключылі прымірэнчае пагадненне і абгаварылі ўмовы кампенсацыі, якія б задаволілі абодва бакі.

Нагадаем, яшчэ ў красавіку 2017 года гродзенка Дар’я, знаходзячыся з дзіцём у адной з буйных будаўнiчых крам горада, сур’ёзна пацярпела: ліст бляхі, прыстаўлены да стэлажоў, з’ехаў і парэзаў ёй абедзьве нагі. Крама сваю віну не прызнала і не збіралася нічога кампенсаваць. Справа дайшла да суда.

Па дадзеным выпадку прайшло тры дасудовых слуханне і адно судовае. Менавіта на апошнім, пасля таго, як суддзя выслухаў усіх сведкаў, бакі вырашылі падпісаць прымірэнчае пагадненне. Сума кампенсацыі за атрыманыя траўмы склала каля 104 базавых велічынь.

«Справу ў судзе закрылі ў пачатку верасня, бо я вырашыла пайсцi на ўступкi i заключыць прымірэнчае пагадненне з прадстаўніком сеткі будаўнічых крам, — распавядае Дар’я. - У вынiку я атрымала кампенсацыю, якая задаволіла два бакі. Хачу адзначыць дасведчаную юрыстку сеткі будаўнічых крам, якая ўнікла ў маю праблему і давяла інфармацыю да генеральнага дырэктара. Ён пагадзіўся з усімі даведзенымі сумамі кампенсацыі і доказамі».

Дар’я адзначае, што атрыманая кампенсацыя цалкам пойдзе на рэабілітацыю.

«Я ўжо прайшла першую лазерную працэдуру, а колькі ўсяго трэба будзе яшчэ прайсці, я не ведаю. Лекары кажуць, што рубцы застануцца на ўсё жыццё. Як там будзе на самой справе, пакажа час. Я буду спадзявацца на лепшае».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025