На Аўгустоўскім канале памежнікі вылавілі «бязвізавага турыста» — паштовага голуба, які заблудзіўся

Незвычайны бязвізавы турыст перасёк беларуска-польскую мяжу спачатку па паветры, а потым па вадзе. У пункце пропуску «Лясная» на Аўгустоўскім канале супрацоўнікі мытнікі і памежнікі вылавілі паштовага голуба, які заблудзіўся. Некалькі дзён птушка не адыходзіла ад ратавальнікаў і нават начавала ў кабінеце. Зараз голуб аднаўляе сілы і лётае вакол пункта пропуску, перадае «Беларусь 1».

Галіна Ростальная, старшы інспектар Гродзенскай рэгіянальнай мытні: «Ён наогул быў цалкам мокры, нават на лапках не стаяў. Мы яго высушылі пад вентылятарам, захуталі. Ён высах, праз некалькі гадзін ужо пачаў есці. Першы час хадзіў, потым ужо пачаў лётаць».

«Высветліць асобу» птушынага турыста атрымалася па чыпам на лапках. Высветлілася, што акальцавалі голуба ў горадзе Мальборк, размешчаным на паўночным усходзе Польшчы. Уладальнік трэніраваў сваю зграю ў 200 кіламетрах ад хаты, і адзін з галубоў, страціўшы арыенціры, паляцеў у Беларусь. Пасля таго як птушка цалкам адновіць сілы, па словах яе гаспадара, яна сама вернецца дадому.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025