«Вырашыў хайпануць». Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд «Вейшнорыя»

Гродзенец Ігар вырашыў стварыць невялікі бізнес выкарыстоўваючы тэму Вейшнорыі, якая апошнім часам набірае папулярнасць у байнэце. Прадпрымальны хлопец стварыў групу Вконтакте, а таксама прасоўвае тавары пад брэндам «Вейшнорыя».

Тэматычная забаўляльная суполка «Тыповая Вейшнорыя», якая публікуе жартоўны кантэнт на тэму выдуманай дзяржавы на захадзе Беларусі, з’явілася на карце гродзенскага ВК зусім нядаўна, але ўжо змагла здабыць папулярнасць сярод падпісчыкаў.

Па версіі гэтага гумарыстычнага пабліка, Вейшнорыя з’яўляецца каралеўствам, якое магічным чынам з’явіліся на захадзе Беларусі з лёгкай рукі беларускага ваеннага камандавання. Сталіца Вейшнорыі - каралеўскі горад Гродна. А кіруе выдуманай краінай таксама выдуманы персанаж — Кароль Ночы з сусвету Гульні Тронаў. Жыхары Вейшнорыі па праве лічацца самай мірнай нацыяй ва ўсёй Еўропе, яны ніколі не трымалі ў руках зброю і не служылі ў якіх-небудзь ваенных структурах.

[irp posts="32 632″ name=" Пры слове Вейшнорыя фэйсбук застагнаў". Апошнія навіны прыдуманай краіны"]

Кубак з надпісам «Viejšnoryja»
«Я падумаў, што цяпер ёсць рэальная магчымасць хайпануць на Вейшнорыі, — распавядае Ігар. — Практычна адразу пасля з’яўлення забаўляльнага кантэнту я ў суполцы пачаў прапаноўваць розны мерч і сувенірную прадукцыю: карта Вейшнорца, якая „дае“ шмат льгот і зніжак на гродзенскіх прадпрыемствах, футболкі, кубкі, сумкі і іншыя аксэсуары са стылізаваным надпісам „Viejšnoryja“. Людзям мой праект прыйшоўся па душы і яны пачынаюць заказваць прадукцыю».

Hrodna.life вырашыў высветліць, ці сапраўды прадукцыю Ігара могуць купіць жыхары сталіцы навамоднага каралеўства або ўсё гэта толькі жарт. Аказалася, прадукцыя насамрэч ёсць і яе актыўна замаўляюць. Двух вядомых гродзенцаў, а таксама герояў публікацый на нашым сайце — Інгу Болатаву і Лімона — удалося сфатаграфаваць у майках з надпісам «Viejšnoryja».

[irp posts="32 239″ name="Прачнуўшыся ў Вейшнорыі. Канапавыя войскі да вучэнняў Захад-2017″ гатовы"]



Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025