Адміністрацыя Ленінскага раёна напярэдадні святкавання 889-годдзя горада арганізоўвае інтэрактыўны квэст Grodno Grand Quest. Ён пройдзе з 10 па 22 верасня. Усім камандам, якія пройдуць рэгістрацыю да 8 верасня, трэба будзе атрымліваць заданні і шукаць на іх адказы па горадзе. Усе пытанні ў квэсце будуць тычыцца вядомых месцаў і падзей у гісторыі Гродна.
Grodno Grand Quest праходзіць упершыню і ён адмыслова прымеркаваны да святкавання Дня горада. За першае месца пераможцы атрымаюць турпаездку на ўсю каманду ад турыстычнай фірмы «Солар Тур», другое і трэцяе — прызы ад «Pizza&Coffee» і іншых партнёраў квэста.
Удзельнікамі гульні могуць стаць гараджане ад 12 да 24 гадоў. Каманды могуць складацца максімальна з 20 чалавек. Рэгістрацыя на квэст — да 8 верасня. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на электронны адрас info@glenad.by.
Больш падрабязна з квэстам можна пазнаёміцца ў афіцыйнай групе Вконтакте
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…