У пачатку лета амаль у кожным гродзенскім двары з’явіліся пляцоўкі для смеццевых бакаў. І калі ў шматлікіх гараджан паўсталі пытанні адносна месца размяшчэння пляцовак, то ў жыхароў дома па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў 114 ёсць яшчэ і пытанні да будаўнікоў, піша Autogrodno.by.

Пляцоўку для бакаў пабудавалі ля ліўневай каналізацыі, закрануўшы саму ліўнёўку. Краты зліву ўсталявалі на дзясятак сантыметраў вышэй, чым яны размяшчалася раней. Зараз вада з усяго двара не сцякае ў каналізацыю, а збіраецца ў вялізную лужыну.

Пляцоўку для смецця пабудавалі, а ліўнёўку сапсавалі: у гродзенскім двары ўсё лета стаіць вялікая лужына

Цяпер у дажджлівае надвор’е аўтаўладальнікі стараюцца не ехаць у канец двара і пераадольваюць цяжкасці, калі іх машына раптам апынаецца ў лужыне.

Дарэчы, смеццявоз так ані разу і не змог заехаць у двор. Габарытная спецтэхніка не ўпісалася ў павароты.

Каб хоць неяк забіраць смецце, прыйшлося зрабіць браму.

Пляцоўку для смецця пабудавалі, а ліўнёўку сапсавалі: у гродзенскім двары ўсё лета стаіць вялікая лужына

А лужына працягвае з’яўляцца нават пасля невялікага дажджу і стаіць, пакуль вада не выпарыцца.

Пляцоўку для смецця пабудавалі, а ліўнёўку сапсавалі: у гродзенскім двары ўсё лета стаіць вялікая лужына

Як паведаміла старшыня таварыства ўласнікаў Эма Альбертаўна, заўвагі будаўнікам рабіліся яшчэ ў момант будаўніцтва пляцоўкі. На што быў атрыманы адказ, што ўсё робіцца па зацверджаным праекце. А ў ім усё ўлічана.

— Але было відавочна, што вада не будзе схадзіць. Тым не менш, ліўнёўку ўсё ж паднялі на 30 см. І вось ужо два месяцы — з 1 ліпеня — мы маем у двары пастаянную лужыну пасля дажджу, — распавядае Эма Альбертаўна. — З праблемай нас адправілі ў ЖЭС, але там сказалі, што няма грошай на правядзенне работ. У той жа час прадстаўнікі ЖЭСа запэўнілі, што аб праблеме ведаюць нават у выканкаме. Мы перажываем, што сітуацыю не выправяць да зімы, і тады нашы жыхары пачнуць падаць, выносячы смецце. Вельмі спадзяемся, што нас пачуюць, і да замаразкаў будаўнічы недахоп ліквідуюць.