Да фестывалю LIDBEER засталося два тыдні. Арганізатары сумесна з афішай «Тут.бай» па ўсёй краіне праводзяць квэст «Шукай LIDBEER». Ва ўсіх абласных гарадах і, вядома, у Лідзе, былі схаваныя запрашальныя білеты на гала-канцэрт фестывалю з удзелам адных з лепшых гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля пристрастия», «Крамбамбулі», Lumen, а закрываць вечар будзе «Акіян Эльзы».
Сёння «Шукай LIDBEER» праходзіў у Гродне. Арганізатары схавалі квіткі ў адным з вядомых месцаў горада, і кожны жадаючы мог іх знайсці па падказцы на старонцы фестывалю. У Мінску схаваныя квіткі былі знойдзеныя за гадзіну, у Гродне іх знайшлі яшчэ хутчэй.
Пераможцам квэсту конкурса стала Ганна Юргенсон.
Фестываль LIDBEER пройдзе ў Лідзе ў трэці раз. У гэтым годзе будзе працаваць самы вялікі фудкорт за ўсю гісторыю фестывалю — у Ліду з’едзецца стрытфуд з усёй краіны. Гасцей мерапрыемства чакае мноства забаў і інтэрактыву, кірмаш рамеснікаў, а таксама выступленні маладых беларускіх гуртоў, якія выбралі госці свята. Увечары на галоўнай сцэне адбудзецца вялікі гала-канцэрт з удзелам «Петли пристрастия», «Крамбамбулі», Lumen і «Акіяна Эльзы».
Шукай LIDBEER! Давай Зробім гучна!
Уваход на фестываль бясплатны.
Кошт квіткоў на гала-канцэрт LIDBEER: 10 рублёў. З 1 верасня — 15 рублёў.