Больш за 60 музычных і танцавальных калектываў сабраў на Аўгустоўскім канале фестываль, што адраджае традыцыі беларуска-польска-літоўскага памежжа, піша БЕЛТА. 26 жніўня у Гродзенскім раёне ў 17-ы раз праходзіць рэгіянальны фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў». Яркае і самабытнае свята дружбы накіравана на падтрымку і развіццё беларускай, польскай і літоўскай нацыянальных культур, умацаванне і пашырэнне міжнародных культурных сувязяў, развіццё турызму.
Традыцыйна ён збірае творчыя калектывы з Беларусі і памежных рэгіёнаў Польшчы і Літвы. У гэтым годзе, напрыклад, на свята прыбылі прадстаўнікі літоўскага Лаздзіяя, польскіх Аўгустова і Беластока ды іншых населеных пунктаў.
«Гарадзеншчына заўсёды была адным з самых шматнацыянальных рэгіёнаў краіны. Вобласць знаходзіцца на скрыжаванні не толькі гандлёвых шляхоў, але і розных культур і традыцый. Нездарма ў нас у календары ўсіх святочных мерапрыемстваў нямала падзей, якія выхоўваюць культуру зносін і сяброўства паміж людзьмі розных нацыянальнасцеяў і рэлігій «, — сказаў на адкрыцці свята старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён адзначыў, што свята трох народаў на Аўгустоўскім становіцца ўсё больш аўтарытэтным і папулярным, збіраючы ўсё больш гасцей. Ды і прыехаць сюды становіцца прасцей, чаму спрыяе бязвізавы рэжым, які дзейнічае на тэрыторыі парку «Аўгустоўскі канал», нагадаў губернатар.
Пачаўся фестываль маляўнічым тэатралізаваным шэсцем. На галоўнай сцэне канцэрт давалі госці і гаспадары свята. Ўпершыню прайшоў на Аўгустоўскім канале і фестываль у фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны», удзельнікі якога прадставілі аўтэнтычную беларускую творчасць. Традыцыйныя рамёствы, стравы нацыянальных прыгранічных кухняў дэманстравалі на падворках устаноў культуры Гродзенскага раёна. Для аматараў актыўнага адпачынку арганізавалі гульнявую зону, прапанаваўшы паспрабаваць сябе ў незвычайных спаборніцтвах — ад забегаў на хуткасць з каромыслам да стральбы па гліняных на гаршкі. У вячэрняй праграме фестывалю канцэрт маладзёжных калектываў вобласці і вядомых фолк-гуртоў. Завершыцца свята танцавальным open air.
Акрамя таго, сёння ў рамках фестывалю прайшоў велапрабег у падтрымку Мэтаў ўстойлівага развіцця ААН. Больш за 400 чалавек з 20 краін свету, сярод якіх міністры, дыпламаты, кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, пераадолелі 18-кіламетровую дыстанцыю па маляўнічых месцах Аўгустоўскага канала.
«У гэтым годзе прабег прысвечаны дэманстрацыі турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці, папулярызацыі здаровага і экалагічнага ладу жыцця, развіццю грамадства роўных магчымасцяў», — сказаў пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха. Рэгіянальны фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» у гэтым годзе сабраў некалькі тысяч гледачоў і ўдзельнікаў. Традыцыйна ён закрывае гадовую праграму масавых мерапрыемстваў на канале, аднак, як адзначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама, турыстычны сезон тут не перарываецца круглы год. Напрыклад, у верасні пройдзе фестываль паляўнічых традыцый пад апекай святога Губерта. Узімку побач з хаткай наглядчыка канала адкрыецца сядзіба Дзеда Мароза, зараз для яго ўзводзіцца па-сапраўднаму казачны дом.
Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…
Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…
Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…