Здароўе і спорт

Барацьба за чацвёртае месца абвастраецца: «Нёман» губляе ачкі ў Віцебску

Футбалісты «Нёмана» не здолелі ў суботу 26 жніўня ў Віцебску абыграць мясцовую каманду. Матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 2:2. З-за страты ачкоў на поўначы Беларусі, супернікі ў турнірнай табліцы ўшчыльную наблізіліся да гродзенскай каманды.

Супернікі ў Віцебску пачалі матч вельмі актыўна, але забіць на першых хвілінах нікому не ўдалося. Толькі на 16-й хвіліне гродзенцы здолелі распячатаць вароты гаспадароў. Бебе нечакана апынуўшыся ў штрафной суперніка, скарыстаўся дакладным пасам партнёраў і адправіў мяч у вароты «Віцебска».

Гаспадары адказалi праз 7 хвілін. Гол «Нёману» забілі два былых футбаліста гэтай каманды. Салавей са стандарту дакладна навесіў на галаву Вяргейчыку які і забіў у вароты Курганскага.

Пасля ўзяцця варот «Нёмана» гаспадары не спыніліся і яшчэ больш вялікімі сіламі пайшлі наперад, што і прынесла вынік. На 31-й хвіліне Вяргейчык падае ля штрафной гродзенцаў, суддзя ўгледзіў парушэнне і прызначыў штрафны, які добра рэалізаваў бразільскі легіянер «Віцебска» Ледэсма.

Пасля двух прапушчаных галоў падапечныя Ігара Кавалевіча кінуліся адыгрывацца, але да перапынку жоўта-зялёным нічога не ўдалося зрабіць.

У другім тайме ва ўзмацненне сваёй камандзе Кавалевіч выпусціў Глеба і Савіцкага, а пасля і Зубкова. Гродзенцы атакавалі на працягу ўсяго другога тайма, і дзякуючы гэтаму, ўдалося зраўняць лік. Важны гол на 77-й хвіліне на свой рахунак запісаў Павел Савіцкі.

Здавалася б гродзенцы змогуць даціснуць «Віцебск», бо увесь час ішлі наперад і білі па варотах, але гаспадары здолелі адстаяць да канца матчу.

Варта адзначыць, што ў «Віцебска» было толькі 2 ўдару ў створ варот «Нёмана» і свае моманты яны рэалізавалі. Гродзенцы ў чатыры разы перабілі суперніка, але здолелі забіць толькі 2 галы.

«Віцебск» — «Нёман» — 2: 2

Барацьба за чацвёртае месца абвастраецца. «Нёман» цяпер дзеліць гэта месца са «Слуцкам», у каманд па 33 ачкі, далей ідзе «Віцебск» — 32 і «Тарпеда-БелАЗ» — 31.

Зараз у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 11 верасня, дзе будзе прымаць магілёўскі «Днепр».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025