За 21 жніўня ў Гродне і вобласці патанулі тры чалавекі. Аднаго з тапельцаў выявілі ў абласным цэнтры, калі цела плыло па рацэ, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
У 9.50 ратавальнікам паступіў сігнал аб тым, што ў Нёмане плыве цела чалавека. З ракi выцягнулі цела 66-гадовага мужчыны. Вядома, што пенсіянер 19 жніўня пайшоў з дому ў Гродне і пра яго нічога не было вядома. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Два іншыя выпадкі адбыліся ў вобласці. У 18.00 ад начальніка Зэльвенскай выратавальнай станцыі паступіла паведамленне ў МНС аб выяўленні 42-гадовага мужчыны, які патануў 19 жніўня ў вадаёме вёскі Сенькоўшчына Слонімскага раёна.
Праз гадзіну паступіў сігнал аб затанулым чалавеку ў ачышчальных збудаваннях вёскі Кашалёва Навагрудскага раёна. Работнікамі РАУС выцягнулі цела 77-гадовага пенсіянера.