Прыблізна ў 23.20 у пятніцу 18 жніўня на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў легкавая машына ўрэзалася ў калону самаходных артылерыйскіх установак, якая накіроўвалася ў горад з боку Ласосна. Паводле папярэдняй версіі ў ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля, які праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў.
Як паведамляюць сведкі, у момант сутыкнення аўтамабіль моцна пацярпеў і па ўсёй верагоднасці аднаўленню не падлягае. Сам жа кіроўца і пасажыры аўтамабіля не пацярпелі. Але да трагедыі заставалася зусім няшмат.
«Вінаваты цывільны. Па словах ДАІ, кіроўца легкавушкі праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў і не заўважыў чырвоныя і сінія спецсігналы транспарту суправаджэння, а калі коратка — захацеў праскочыць паміж гусенічнай тэхнікай у калоне. Спяшаўся напэўна», — распавёў Hrodna.life адзін са сведкаў аварыі.
Атрымаць каментар у ДАІ з нагоды ДТЗ пакуль не атрымалася.
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…