Незвычайную бульбіну выкапалі на сваім агародзе пенсіянеры Кур’ян з Гродна. Яны ўсё жыццё капалі бульбу, але такая ім трапілася ўпершыню.

«Нам па 80 гадоў, 75 з іх мы, можна сказаць, саджаем і капаем бульбу. Клубень вагой больш за кілаграм трапіўся нам упершыню. Цуд нейкі, — кажуць пенсіянеры. — Мы былі здзіўлены, бо ўвесь свой ураджай вырошчваем дзякуючы натуральным угнаенням».

Пенсіянеры яшчэ не прыдумалі, што зробяць з гіганцкай бульбінай, есці ім яе пакуль што шкада.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

Самая вялікая бульба ў свеце была вырашчана ліванцам Халілам Семхатам у горадзе Тыр. Вага склала 11 кг 294 гр. Да Халіла ў Кнігу рэкорду Гінеса было занесена дасягненне фермера з Вялікабрытаніі Піцера Глайзбрука. Ён выгадаваў на сваім участку бульбіну вагой 3 кг. 730 гр.