Пасля публікацыі матэрыялу пра тое, што каля гарадской паліклінікі № 3, дзякуючы электроннай петыцыі з’явілася новая паркоўка, у рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся каардынатар «Гавары праўду» па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Бандарчук. Ён распавёў, што ў рэалізацыю гэтага праекта ўнеслі вялікі ўклад яго актывісты, якія збіралі на вуліцы рэальныя подпісы і хадзілі да чыноўнікаў.

«Справа не толькі ў электроннай петыцыі, якую стварыў наш актывіст Сяргей Двурэчанскі. У той жа перыяд Сяргей i iншыя актывісты „Гавары Праўду“ у Гродне сабралі каля 100 рэальных подпісаў каля паліклінікі. Мы схадзілі на прыём па гэтым пытанні да галоўнага ўрача паліклінікі, у ДАІ і двойчы да старшыні гарвыканкама. У выніку атрымалі тыя ж самыя афіцыйныя адказы, як на электронную петыцыю», — распавёў Hrodna.life Дзмітрый Бандарчук.