У Княжаводцах на Мастоўшчыне фашысты забілі ад 600 да 900 чалавек. Цяпер ад вёскі засталіся толькі некалькі дамоў
Праз год, у ліпені 2018 года, споўніцца 75 гадоў з часу, як фашысты ажыццявілі на Гродзеншчыне самыя жорсткія карныя аперацыі па «пацыфікацыі» мясцовых вёсак. Толькі за месяц у Гродзенскай і Ліпічанскай пушчах разам з насельніцтвам было знішчана некалькі дзясяткаў вёсак. Але не ўсе месцы сёння лёгка знайсці. Гродзенскія гісторыкі хочуць гэта выправіць.
Людзей сотнямі расстрэльвалі каля спецыяльна падрыхтаваных калектыўных магіл, жывымі спальвалі ў адрынах, вывозілі ў Гродзенскую турму, а пасля растрэльвалі на форце № 2 Гродзенскай крэпасці. Сёння на месцы большасці знішчаных вёсак збудаваныя мемарыялы, якімі займаюцца мясцовыя ўлады і школьнікі.
Самы цікавы мемарыял узведзены на месцы вёскі Шаўлічы ў Ваўкавыскім раёне. Аднак указальнікі да гэтых помнікаў ёсць не паўсюль і каб дабрацца да іх, трэба патраціць нямала часу. Некаторыя вёскі, напрыклад Сіні Камень, Дземша, Востраў у ваколіцах Скідзеля, знаходзіліся глыбока ў лесе і цяпер дабрацца да помнікаў можна толькі пешшу або роварам. Таксама толькі мясцовыя жыхары ведаюць, дзе былі канкрэтныя месцы растрэлаў, у якіх месцах стаяць памятныя крыжы, пастаўленыя ацалелымі аднавяскоўцамі ў першыя гады пасля вайны.
Гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Дзмітрый Люцік узяліся падрыхтаваць анлайн-карту знішчаных фашыстамі вёсак Гродзеншчыны, паказаўшы на ёй маршруты даезду да помнікаў і іншых памятных месцаў. У пачатку жніўня яны аб’ехалі мемарыялы Гродзенскага, Шчучынскага, Ваўкавыскага і часткова Мастоўскага раёна, зафіксаваўшы іх дакладнае месцазнаходжанне. Гісторыкі таксама збіраюцца папрацаваць з дакументамі і апублікаванымі крыніцамі, каб дапоўніць карты фотаздымкамі загінуўшых жыхароў і гісторыямі знішчаных вёсак.
Да вясны наступнага года Андрэй Вашкевіч і Дзмітрый Люцік хочуць зрабіць карту, якая ахоплівала бы заходнюю частку Гродзеншчыны і працягваць працу далей. Яны просяць адгукнуцца і дапамагчы звесткамі і гісторыямі сваякоў тых, хто загінуў у той страшны час.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…