Электронная петыцыя гродзенца Сяргея наконт будаўніцтва паркоўкі каля паліклінікі № 3 восенню 2016 года сабрала ўсяго 5 подпісаў. Але зварот усё роўна трапіў у гарвыканкам і атрымаў станоўчы адказ. Амаль праз год паркоўка з’явілася, а аб праведзенай працы выканаўцы зрабілі падрабязную справаздачу.
«Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Беларусі, з-за праблемы з паркоўкай асабістага транспарту для наведвання"Гарадской паліклінікi № 3 г.Гродна», патрабуем абсталяваць паркоўку для наведвальнікаў", — так пачынаўся зварот.
Гарвыканкам ініцыятыву падтрымаў адразу — у першым лісце. Пасля гэтага гродзенскія чыноўнікі адправілі заяўніку яшчэ 4 лісты (!), у якіх паэтапна давалі справаздачу аб будаўніцтве. Спачатку заяўніку паведамілі, што працы пачатыя, потым — што працы амаль скончаны, засталося толькі ўсталяваць дарожныя знакі і нанесці разметку, а для гэтага трэба дачакацца добрага надвор’я. У трэцім лісце гарвыканкам праінфармаваў, што ўсе працы будуць завершаны ў ліпені. У пачатку жніўня прыйшоў ліст, у якім было напісана, што паркоўка гатовая.
Наведвальнікі і супрацоўнікі паліклінікі на Пестрака радыя, што іх старую паркоўку пашырылі ды дадалі новую. Паркоўкі пастаянна запоўненыя.
На petitions.by пішуць: «Цудоўная ілюстрацыя таго, што дзяржорганы могуць быць рэальна карыснымі, калі там працуюць адказныя людзі. Малайцы гродзенскія чыноўнікі, і самі гродзенцы, якія паведамілі аб праблеме, таксама малайцы. Жальцеся — і вас пачуюць».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…