Горад

Што за «g»? Ці патрэбны ў горадзе надпісы на лацінцы і пра што раскажуць «англамоўныя» шыльды на прыпынках

З увядзеннем бязвізавага рэжыму Гродна робіцца ўсё больш адкрытым для замежных турыстаў. Клапоцяцца аб прывабнасці горада для замежных турыстаў не толькі гарадскія ўлады. Гродзенка Марыя Пятачэнка скіравала ў гарвыканкам петыцыю з прапановай дубляваць назвы прыпынкаў у транспарце па-англійску і надпісы на прыпынках лацінкай. Маўляў, заходнім суседзям, што не ведаюць кірыліцы, будзе лягчэй хаця б прачытаць назвы лакацый. Разам з Марыяй петыцыю падпісалі 112 чалавек. Адказ гарвыканкама быў адмоўным.

Меркаваннем чыноўнікаў, паўтарэнне назвы прыпынку на дзвюх мовах будзе нязручным, а што да надпісаў на лацінцы, то «для замежных турыстаў на асноўных прыпынках у цэнтры горада Гродна размешчаны схемы маршрутнай сеткі на рускай і англійскай мовах» і праца па развіцці турыстычнай інфраструктуры і прывабнасці Гродна вядзецца надалей.

Каб пабачыць, у які бок яна вядзецца, варта звярнуць увагу на «англамоўныя» схемы руху транспарту на адным з такіх прыпынкаў, каля чыгуначнага вакзала, на вуліцы Ажэшкі.

«Public transport scheme g. Grodno» — дакумент сапраўды цікавы, і дасць шмат нагодаў для роздуму як тым, хто знаёмы з кірыліцай, так і тым, хто прывык да лацінкі.

Першае пытанне — што мае азначаць загадкавае «g» перад назвай Grodna? Да думкі пра вялікі «сity» ці менш амбітны «town» літара замежнікаў дакладна не падштурхне. Зразумець, што гэта скарачэнне ад нашага «горад» змогуць толькі тыя, што чытаюць на адной з дзяржаўных моваў. Але для іх, здаецца, і транслітэрацыя не патрэбна.

Што да гэтай схемы, то там яшчэ шмат нагодаў для смеху скрозь слёзы. Цікава, што ўявяць сабе замежнікі, пачытаўшы пра «House of Communication» (гэта галоўная гарадская пошта на Маркса) ці Liberal Аrts college (гуманітарны каледж)? Ну, а транспарт у выглядзе «shuttle» ці «route taxis» — напэўна ўразіць нават спрактыкаваных турыстаў.

Калі ж зазірнуць на сайт grodnovisafree.by, то ў англамоўным раздзеле «транспарт» па-англійску напісаны толькі дзве назвы — Grodno Railway Station ды Grodno Bus Station — чыгуначны і аўтавакзал адпаведна. Клік на гэтыя назвы адкрывае цалкам рускамоўныя старонкі з кірылічным друкам.

Турыстаў, што наведалі Гродна без візы, між тым, ужо больш за 30 тысяч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025