У Жлобіне ў суботу 12 жніўня гродзенскі “Нёман” праводзіў другі матч Кубка Салея. Там каманда Сяргея Пушкова ўпэўнена абыграла мясцовы “Металург” з лікам 3:0.
У складзе гродзенцаў добра сябе праявілі менавіта легіянеры, якія не толькі забівалі, але і аддавалі галявыя перадачы. Другі перыяд стаў вырашальным у матчы, менавіта тады чырвона-чорныя двойчы рэалізавалi колькасную перавагу.
“Металург” – “Нёман” 0:3 (0:1, 0:2, 0:0)
галы:
15.12 0:1 – Кліменка (Багданоўскі)
26.43 0:2 – Багданоўскі (Метлюк, – бол.)
28.38 0:3 – Дарафееў (Стэфановіч, Пасют, – бол.)
Наступны матч дружына Сяргея Пушкова правядзе ўжо ў Гродне 14 жніўня. “Нёман” будзе прымаць “Магілёў”.
