Пасля крыўднай нічыi з «Іслаччу» ў Гродне, каманда Ігара Кавалевіча ў наступным туры адправілася ў Слуцк, дзе здолела абыграць мясцовую каманду з лікам 2:1. Дзякуючы перамозе над прынцыповым супернікам, гродзенцы замацаваліся на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы.
«Нёману» даволі хутка ўдалося адкрыць лік у матчы. Валерый Жукоўскі на 6-й хвіліне пасля паса Якімава здолеў з дваццаці метраў дакладна патрапіць у вароты случчан. Праз дваццаць хвілін усё той жа Жукоўскі дакладным ударам са штрафнога падвойвае перавагу «Нёмана».
«Слуцк» у першай палове матчу нiчога не змог зрабiць з добрай гульнёй гродзенцаў i каманды адправіліся на перапынак пры ліку 0:2.
Са стартам другога тайма гаспадары сталi гуляць больш актыўна. І Шыкаўка, які выйшаў на поле з пачаткам тайма, здолеў адыграць адзін мяч. Зрабіў ён гэта на 59-й хвіліне. Пасля гола гаспадары вялікімі сіламі пайшлі наперад, але «Нёман» гуляў ад абароны і не дазволіў «Слуцку» яшчэ раз вызначыцца ў матчы. Тым самым гродзенцы захавалі пераможны лiк да канца сустрэчы.
«Слуцк» — «Нёман» — 1:2
Дзякуючы дублю Жукоўскага, «Нёман» у Слуцку набірае каштоўныя 3 ачкі і замацоўваецца на чацвёртым радку ў турнірнай табліцы. Гродзенцы маюць у актыве 32 ачкі.
Наступную гульню чэмпіянату «Нёман» правядзе ў Гродне 20 жніўня. Гасцяваць на захадзе Беларусi будзе мінскае «Дынама».