У чарговы раз валанцёры Чырвонага крыжа выходзяць на вуліцы горада, каб дапамагчы гродзенцам перанесці спякоту. У людных месцах арганізавана выдача пітной вады, аказваецца першая неабходная дапамога.
Акцыя праходзіць цягам усяго летняга перыяду, калi тэмпература падымаецца звыш 30 °C.
«Мы выходзім на вуліцы горада калі слупок тэрмометра перавальвае за 30 ° C. У гэтым месяцы мы ўжо два разы выходзілі. Апроч выдачы вады на сваіх пунктах, мы таксама аказваем і першую неабходную дапамогу», — распавёў рэгіянальны каардынатар атрада хуткага рэагавання Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі.
Плануецца, што валанцёры Чырвонага крыжа 12 жніўня паставяць свой пункт на тэрыторыі гарадскога пляжу лесапаркавай зоны Ласосна. Час працы з 13.00 да 16.00. За гэты час валанцёры плануюць раздаць больш за 50 літраў вады.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…