Ганна Шафінска разам з бацькамі і сябрамі адпачывала каля Беластока. У адзін момант сям’я вырашыла скарыстацца бязвізавым уездам у Беларусь і наведаць Гродна. Шафiнскiя родам са Шчэціна, а ў Беларусь прыехалі ўпершыню і былі здзіўлены тым, як іх сустрэлі гродзенцы.
Сям’я з Польшчы прыехала ў Гродна толькі на некалькі гадзін, за гэты час ім удалося паглядзець Фарны касцёл са старой аптэкай, наведаць Дом-музей Элізы Ажэшкі, а таксама іншыя славутасці горада.
«Мы з бацькамі шмат падарожнічаем, але ў Беларусі ўпершыню і нам вельмі спадабалася, — распавядае Ганна. — Гродна сам па сабе прыгожы і чысты горад. Па прыездзе ў мяне была мэта ўбачыць замкі, гістарычныя месцы і многае іншае. Убачанае спадабалася. Таксама было вельмі нечакана і прыемна даведацца, што я стала юбілейным турыстам у Гродне. Вядома, здзівіла столькі ўвагі «.
Нагадаем, Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка 2016 года. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам да пяці сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Такім правам скарысталіся ўжо 30 тысяч замежнікаў. Асноўную частку турыстаў складаюць прадстаўнiкi Лiтвы i Польшчы. У цэлым Гродна і яго наваколле наведалі замежнікі з больш чым 50 краін свету.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…