Першы фестываль нацыянальных страў і напояў «Карто-fun» правядуць пад Гродна

Першы фестываль нацыянальных страў і напояў «Карто-fun» пройдзе 2 верасня на базе адпачынку «Прывал». Адкрыецца мерапрыемства ў 14.00 тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам Калумба, пасля чаго гледачоў чакае канцэртна-забаўляльная праграма. Завершыцца фестываль фаер-шоу і начной рэтра-дыскатэкай.

Фота са старонкі grodnovisafree.by
Фестываль будзе прысвечаны традыцыйнай беларускай кухні. Госці змогуць паспрабаваць нацыянальныя стравы і напоі, паўдзельнічаць у конкурсах, паслухаць выступленни музыкантаў і цалкам акунуцца ў атмасферу народнага гуляння.
Для наведвальнікаў фэсту будуць працаваць цікавыя інтэрактыўныя пляцоўкі: настольныя гульні, фотазоны, дзіцячыя гульні інш. Аматары актыўнага адпачынку змогуць навучыцца старадаўнім шляхецкім танцам, папрактыкавацца ў стральбе з лука і «бульбамета». «Экстрымалаў» чакае спаборніцтва па хуткасным паяданні варанай бульбы.


На фестывалі будзе арганізавана асобная канцэртная пляцоўка. Перад гледачамі выступяць народныя ансамблі, а таксама музычныя групы: Place to be (Гомель), ZnaRock (Мінск), Irdorath (Мінск). Вечар завершыцца рэтра-дыскатэкай ад DJ Шмольц.
На працягу мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў-майстроў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025