Маршрут і карту з абазначэннем месцаў здымак фільмаў і серыялаў, якія здымаліся ў Гродне, па ініцыятыве кіраўніцтва «Гроднааблкінавідэапраката» распрацавалі работнікі кінатэатра «Чырвоная Зорка». На адваротным баку карты — кароткае апісанне фільмаў і фатаграфіі помнікаў архітэктуры гістарычнага цэнтра горада, піша «Гродзенская праўда».
Толькі паводле папярэдніх падлікаў, на вуліцах Гродна і ў ваколіцах было знята каля 50 фільмаў. Дзякуючы шэрагу кінастужак, многія з якіх сталі класікай, горад нават сталі называць «беларускім Галівудам». У ліку найбольш вядомых «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га «, «Сляды апосталаў». Многія жыхары рэгіёну розных пакаленняў памятаюць пра свой удзел у здымках гэтых і іншых кінастужак.
— На карце адлюстраваны месцы здымак 16 фільмаў і серыялаў. Адлегласць ад адной станцыі да іншай можна пераадольваць пешшу або на ровары — у маршрут уключаны стужкі, якія здымаліся на ўскраінах горада. Шпацыр будзе цікавы не толькі гродзенцам, але і гасцям, дазволіць убачыць горад з незвычайнага боку. Карты ў хуткім часе можна будзе набыць у кінатэатры «Чырвоная Зорка», — распавёў намеснік генеральнага дырэктара КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юры Далгашэй.
Турыстычны маршрут па месцах здымак фільмаў стаў адным з этапаў працы па адлюстраванні кінематаграфічнага мінулага горада. У кінатэатры «Чырвоная Зорка» ствараюць экспазіцыю аб кінагісторыі Гродна, неўзабаве адбудзецца прэзентацыя фільма, прысвечанага кінастужкам, якія здымаліся ў абласным цэнтры і раёне.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…