У красавіку 2017 гродзенка Дар’я, знаходзячыся з дзіцём у адной з буйных будаўнiчых крам горада, сур’ёзна пацярпела: ліст бляхі, прыстаўлены да стэлажоў, з’ехаў і парэзаў ёй абедзве нагі. Крама сваю віну не прызнае і не збіраецца нічога кампенсаваць. Справа дайшла да суда.
У той момант, калі ліст бляхі з’ехаў на Дар’ю, побач з ёй знаходзілася яе малое дзіця: яно яшчэ доўга было ў істэрыцы. Адну нагу дзяўчыны давялося зашываць, а пасля наладжваць лангету.
«Я прыйшла ў краму на сваіх нагах, а пасля здарэння мяне ўжо адтуль выносілі, — распавядае Дар’я. - Адзінае, што сказалі мне ў краме: гэта не ваш дзень, проста вы апынуліся не ў тым месцы і не ў той час. Я была ў шоку. Пасля траўмаў мне не падабаецца, як выглядаюць мае ногі. Я не магу насіць спадніцы, наведваць пляж і басейн. Аднаўленне каштуе вялікіх грошай. I я хачу справядлівасці, бо прыйшла ў краму не па траўму, а па пакупкі».
Дар’я напісала заяву ў мiлiцыю на кіраўніцтва крамы. Яна хоча, каб іх пакаралі, а таксама каб яны пакрылі шкоду. Міліцыя правяла праверку і адмовіла пачынаць крымінальную справу. Маўляў, у крамы не было намеру нанясці шкоду.
Як высветлілася, у краме, дзе дзяўчына атрымала траўму, ёсць паслуга «лаяльнасць да пакупніка». Менавіта ў той дзень пакупнік бляхі захацеў, каб яго пакупку прадаўцы вынеслі ў павільён, а не праз склад. Прадавец жаданне пакупніка выканаў. Згодна з тэхнікай бяспекі крамы, не удакладняецца, у якім выглядзе бляху павінны былі вынесці ў залу да пакупнікоў.
«Па словах адміністратара крамы, вінаваты менавіта пакупнік, бо ён купіў бляху. Яго неасцярожныя дзеянні - пакіданне без нагляду ў няўстойлівай пазіцыі - і прывялі да маёй траўмы», — расказвае дзяўчына. Але прэтэнзій да пакупніка і прадаўца яна не мае, а толькі пытанні да крамы. «Мяне абурае, што вялікі ліст бляхі дазволілі выносіць у залу да пакупнікоў і там яе разразаць, бо гэта небяспечна», — дадае дзяўчына.
Пасля траўмы Дар'і ў краме перасталі выносіць у залу да пакупнікоў колючыя і рэжучыя матэрыялы. Цяпер іх перадаюць пакупнікам толькі праз рампу.
«Калі ў краме пайшлі на такі крок, значыць яны разумеюць, што ў іх была праблема, і што я траўму атрымала па іх віне, — кажа дзяўчына. — Па гэтай прычыне я і вырашыла звярнуцца ў суд і дамагчыся справядлівасці. Але ў краме ўсё роўна лічаць, што я атрымала нязначныя траўмы, каб яны кампенсавалі мне сродкі на лячэнне».
Юрыст сеткі будаўнічых крам здарэнне ў Гродне каментаваць не стала, бо, з яе словаў, яна не ўпаўнаважаная даваць каменатарыі, ды і заўчасна яшчэ нешта казаць. Яна будзе бараніць інтарэсы сеткі крамаў у судзе. Першае судовае паседжаньне па справе пройдзе ў аўторак 8 жніўня.
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…