Здароўе і спорт

Начны забег: «Гродзенская начная дзясятка» набірае папулярнасць

У парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» адбыўся другі лёгкаатлетычны прабег «Гродзенская начная дзясятка». Пачатак яму быў пакладзены ў ліпені мінулага года, і нічога падобнага ў Беларусі пакуль не існуе, піша «Гродзенская праўда».

Паўдзельнічаць у прабегу мог кожны жадаючы. За прызавыя месцы на трох дыстанцыях даўжынёй 9999, 6666 і 3333 метры змагаліся як аматары здаровага ладу жыцця, так і прафесійныя спартсмены. На трасе «Каробчыцкага Алімпу» было абсталявана падсвятленне. Час кожнага ўдзельніка забегу фіксавалася з дапамогай сістэмы электроннага хронаметражу.

Вітаючы ўдзельнікаў спаборніцтваў, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык адзначыў:

— Толькі прабегшы «начную дзясятку», даведаешся пра бег з новага боку. Пераадолеўшы тры кіламетры, трэба імкнуцца да шасці, а пераадолеўшы дзевяць, можна ўжо замахвацца на марафон.

Усяго ў прабегу прынялі ўдзел 196 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Польшчы, Расіі, Украіны. Сям’я Шаўчэнка ў незвычайным турніры ўдзельнічала поўным складам: мама Наталля, тата Дзяніс і дзеці Ева, Уладзіслаў і Іван. Галава сям'і лічыць, што прабег дае магчымасць праверыць сябе на трываласць, атрымаць новыя адчуванні.

Дарэчы, Алег Андрэйчык таксама прыняў удзел у забегу разам з сынам. Алег Еўстаф'евіч першым прабег трасу 9999 у сваёй узроставай групе.

— Радуе, што колькасць удзельнікаў «начной дзясяткі» павялічылася. Сёння на трасу выйшла шмат моладзі, а пазаўзець за ўдзельнікаў забегу прыехалі іх родныя, сябры. На старце тэмп задавалі прафесійныя спартсмены Арцём Логіш, Ігар Цецерукоў, Вольга Дубоўская, Вольга Краўцова і іншыя. Траса была складаней мінулагодняй, але тых, хто сышоў з яе, няма, — адзначыў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама, падводзячы вынікі спаборніцтваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025