Каля 20.00 у сераду 2-га жніўня ў жылым сектары на Паповіча адбылося ДТЗ паміж скутарам і аўтамабілем таксі. У выніку сутыкнення кіроўцу двухколавага транспарту з рознымі ўшыбамі забрала хуткая.
Як паведамляюць сведкі, скутарыст на маленькай хуткасці выязджаў са двара, калі на яго нечакана на павароце выехаў аўтамабіль таксі.
Кіроўца таксі сваю віну не прызнае і кажа, што ехаў таксама з маленькай хуткасцю.
«На спідометры ў мяне было каля 10 км/г i я не скажу, што вінаваты ў аварыі. Побач з паваротам была прыпаркована машына, якая і перашкодзіла ўвайсці правільна ў паварот», — распавёў кіроўца таксі.
На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнiкi ДАІ, якія высветляць, хто быў вінаваты.