Людзі і справы

У цэнтры Гродна выступіў гурт RBT: хлопцы без музычнай адукацыі, але з вялікім энтузіязмам

У другі дзень Біг-міні-фэсту гараджане і гасці горада ўпершыню маглі пазнаёміцца з мясцовым гуртам RBT (рок бывае такi). Канцэрт маладога калектыву прайшоў у дворыку па вуліцы Ажэшкі, 1.

RBT — група энтузіястаў, ніводзін з іх не мае прафесійнай музычнай адукацыі. Але, нягледзячы на гэта, хлопцы граюць і на першы іх канцэрт сабралася нямала чалавек.

«Гэта наш першы выступ. Задумка была даць канцэрт для сваіх, ну і для выпадковых гледачоў, — распавядае бубнач гурта Раман Алешка. — Наш гурт гэта калектыў адной кампаніі. Аднойчы мы сабраліся і пачалі граць. І вось ужо некалькіх гадоў мы збіраемся па выходных на рэпетыцыі».

Доўгі час музыкі саромеліся граць на публіцы, але 30 ліпеня вырашылі выступіць на вуліцах горада.

«Ад выступу атрымалі вялікі вопыт і задавальненне. Спадзяемся, мы спадабаліся публіцы. Мы пішам зараз альбом і хутка гатовы будзем яго прэзентаваць. А пакуль нашы песні актыўна круціць гродзенскае тэлебачанне і радыёстанцыі», — дадаў Раман.

Усе песні гурт піша сам. Аўтар большасці тэкстаў - саліст калектыву Андрэй Андрушэвiч, які жыве ў Мінску і час ад часу прыязджае ў Гродна.

У песнях RBT шмат асабістых перажыванняў саліста ў складанай жыццёвай сітуацыі. Спяваюць хлопцы як на рускай так і беларускай мове. Зусім нядаўна запісалі гімн Гродна пад назвай «Мая Гародня».

З творчасцю гурта RBT можна пазнаёміцца ў афіцыйнай групе Вконтакте.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025