У доме футбола ў пятніцу 28 ліпеня адбылося лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі. Дружына Ігара Кавалевіча ў чвэрцьфінале розыгрышу сустрэнецца з ФК “Крумкачы”.

Першы матч адбудзецца ў Мiнску. Абедзьве гульні пройдуць у сакавіку 2018 года.

Нагадаем, да выхаду ў чвэрцьфінал Кубка Беларусi гродзенцы спачатку ўпэўнена разабраліся з гомельскім “СДзЮШАР” (0:7) і ФК “Мінск” (1:0).

Ужо ў суботу, 29 ліпеня, аднаўляецца чэмпіянат у Вышэйшай лізе. Першым супернікам “Нёмана” пасля перапынку стане мазырская “Славія”. Матч для гродзенцаў пройдзе на выяздзе.

Пасля першага круга чэмпіянату “Нёман” размясціўся на 5-м месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.