Здароўе і спорт

Кубак Дубко: «Нёман» прапусціў шэсць шайбаў ад піцерскага «Дынама»

У другі дзень Кубка Дубко гродзенскія хакеісты сустракаліся з «Дынама» з Санкт-Пецярбурга і прапусцілі шэсць безадказных шайбаў. Такім чынам каманда Сяргея Пушкова страціла ўсе шанцы на заваяванне кубка турніру.

Другі матч запар на сваёй пляцоўцы хакеісты «Нёмана» не могуць паказаць добрай гульні, якая б спадабалася заўзятарам. Калі ж у першы дзень турніру каманда Сяргея Пушкова яшчэ здолела вызначыцца ў матчы супраць «Шахцёра» і прайграць у адну шайбу. То вось у другі дзень, чырвона-чорныя былі разгромленыя піцерскім «Дынама» з лікам 6:0. Варта адзначыць, што ў гродзенцы амаль нiчога не маглі прапанаваць свайму суперніку і заслужана крупна прайгралі.

«Дынама» — «Нёман» 6:0

галы:
13.26 1: 0 — Нячаеў
24.34 2: 0 — Джыашвiлi
43.18 3: 0 — Кандрацьеў (Скварцоў, Джыашвiлi)
50.27 4: 0 — Куракін (Скварцоў, Кандрацьеў)
55.28 5: 0 — Назарэвiч (Берлеў, Тамбiеў, — бол.)
56.50 6: 0 — Маладцоў (Бірукоў, Джыашвiлi)


Адзінае што парадавала гродзенскіх заўзятараў у матчы з «Дынама», дык гэта пасляматчавыя буліты, у якіх каманда Сяргея Пушкова атрымала перамогу.

Дарэчы, матч «Шахцёр» i «Бейбарыса» скончыўся з лiкам 3:4 на карысць каманды з Атыраў.

У суботу, 29 ліпеня пройдзе апошнi дзень турнiру. Першымi згуляюць «Дынама» і «Шахцёр» у 13.00. А ўжо ў 17:00 «Нёман» згуляе з «Бейбарысам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025