Скульптурную кампазіцыю гродзенскага майстра Уладзіміра Панцялеева «Птушкі на вадзе» праз некалькі месяцаў усё ж аднавілі. Супрацоўнікам Рамбудаўтадора спатрэбілася некалькі гадзін, каб вярнуць аднаго з бронзавых лебедзяў на ранейшае месца.
Нагадаем, адзін з лебедзяў, які з’яўляецца часткай скульптурнай кампазіцыі, што ўсталявана ў зліцці ручая Юрыздыка і Гараднічанкі, блізу вуліцы Віленскай, перакуліўся ў пачатку 2017 года.
Аднавілі кампазіцыю «Птушкі на вадзе» толькі праз паўгода. У ЖКГ распавялі, што зрабілі гэтага пасля таго, яук нехта з гараджан напісаў заяву аб тым, што ў вадаёме частка кампазіцыі сышла пад ваду. Апошнiм часа пагоршылі сітуацыю з кампазiцыяй залевы, з-за якіх у вадаёме каля лебедзяў сабралася мноства смецця.
Аўтар кампазіцыі «Птушкі на вадзе» Уладзімір Панцялееў лічыць, што рамонт толькi часова абароніць скульптуру. Кампазіцыя і раней некалькі разоў сыходзіла пад ваду. Уладзімір Панцялееў лічыць, што лебедзяў трэба дэмантаваць цалкам і перанесці ў іншае месца. Майстар лiчыць добрым месцам тэрыторыю ў Швейцарскай даліне, побач з мосцiкам закаханых.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…