Рэдкіх яшчарак – раснічнага гекона-бананаеда і йеменскага шлеманоснага хамелеона – удалося выгадаваць спецыялістам Гродзенскага заалагічнага парка, перадае тэлерадыёкампанія “Гродна”. Гэта сапраўдны поспех, кажуць знаўцы, бо ў штучных умовах выжываюць адзінкі гэтых паўзуноў. Справа ў тым, што яшчаркі патрабуюць асаблівага догляду, які прадугледжвае адпаведны тэмпературны і вільготны рэжым і індывідуальны падбор харчавання.

https://www.youtube.com/watch?v=8SIHN5jSi34