Амаль кожны дождж, які ў апошні час праходзіць у Гродне, сканчаецца затапленнем вуліц. Залева 26 ліпеня таксама паспела затапіць некаторыя раёны горада і гэта нягледзячы на ​​тое, што ішла ўсяго каля 10 хвілін.

Моцныя дажджы праходзяць па ўсёй Беларусі. Напрыклад, увечары 25 ліпеня і ў ноч на 26 ліпеня ў Мінску выпала рэкордная колькасць ападкаў. Такога дажджу ў беларускай сталіцы не было за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Апроч сталіцы, былі падтопленыя гарады ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Апошнi моцны лiвень у Гродне:

https://www.instagram.com/p/BXAU5QkDAPm/?tagged=grodno