5−6 жніўня ў Гродне пройдзе інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнесаў і стартапаў. Гэта ўнікальная магчымасць прапампаваць сябе і свой бізнес (бізнес-ідэю) з крутымі прафесіяналамі. 100% кошту навучання за ўдзельнікаў ужо аплацілі спонсары мерапрыемства.
За два дні ўдзельнікам трэба прапрацаваць бізнес-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў. Яны акунуцца ў атмасферу запуску стартапа, а таксама набудуць сяброў і партнёраў.
У праграме:
— Пошук бізнес-ідэй. Аналіз рынка.
— Распрацоўка прадукта з улікам інтарэсаў карыстальнікаў
-Распрацоўка бізнес-мадэлі
-Тесціраванне бізнес-мадэлі
-Распрацоўка сайта, які прадае
-Асноўныя інструменты рэкламы бізнес-праекта
— Бонусны блок: чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.
Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя абавязковая.
Інтэнсіў Стартап-школы праводзіцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…