BeerBus едзе ў Гродна: 28 ліпеня пройдзе прэпаці да еўрапейскага фестывалю A-Fest

Сезон вясёлых вечарынак BeerBus Party ў абласных гарадах Беларусі працягваецца: 28 ліпеня BeerBus адправіцца ў Гродна. «Аліварыя» запрашае гасцей на забаўляльную прэпаці да фестывалю еўрапейскага адпачынку A-Fest.

Вечарына ў Гродне пройдзе 28 ліпеня ў рэстаране «Бакст» з 19.00 да 23.00. У якасці хэдлайнера перад удзельнікамі вечарынкі выступіць МІКІТА — музыка родам з Гродна. Уваход на вечарыну вольны!

Удзельнікам вечарыны сумаваць не давядзецца: арганізатары падрыхтавалі шырокую забаўляльную праграму. Усіх жадаючых запрашаюць прыняць удзел у майстар-класах ад прафесійнага харэографа. Пасля гэтага адбудзецца маштабны танцавальны флэшмоб, які «запаліць» набярэжную Нёмана. У аматараў спяваць будзе магчымасць выканаць любімыя хіты ў стрыт-караоке цалкам бясплатна!

А-фэст прэпаці ў Гомелі. Фота: vk.com/a_fest_by
Піўны самелье падкажа, якое піва «Аліварыя» найлепш падыдзе да абранай стравы, навучыць правільна дэгуставаць напой, каб рассмакаваць усе яго смакі і водары, і дапаможа вызначыць, які гатунак вам спадабаецца больш за ўсё. Таксама ў праграме — яркія фотазоны, настольныя гульні, спаборніцтвы на кемлівасць.
Музыка MIKITA (Мікіта Ігнаценка). Фота: Ірына Новік
Кульмінацыяй вечара стане выступ музычнага праекта MIKITA. Яго лідар Мікіта Ігнаценка нарадзіўся ў Гродне, некаторы час жыў у Маскве, дзе выступаў у складзе групы Triangle Sun у тэлешоў «Вячэрні Ургант», а затым вярнуўся ў родны горад. Мікіта выконвае песні на беларускай мове пад глыбокую электронную музыку. Увесну ён запісаў кавер-версію песні «Гісторыя майго жыцця» групы NaviBand. Сёння музыка працуе над дэбютным альбомам «Мары».

[irp posts="6476″ name="Гродзенскі музыка МІКІТА прадставіў новы кліп у кінатэатры"]


Фестываль A-Fest становіцца новай традыцыяй для беларусаў - у гэтым годзе ён пройдзе ў Мінску ў другі раз. «Аліварыя» прапануе жыхарам рэгіёнаў далучыцца да аднай з галоўных падзей лета і адпачыць па-еўрапейску.

Серыя прэпаці да A-Fest у рэгіёнах ужо пачалася! Адкрыццё сезону адбылося ў Гомелі: 21 ліпеня ў горад прыбыў BeerBus — яркі аўтобус-сімвал фестывалю, які прывёз у горад самую гарачую вечарыну лета. У якасці хэдлайнера на сцэну выйшла рэгі-гурт «Адзіс Абеба». У завяршэнне вечарыны «Аліварыя» запрасіла ўсіх удзельнікаў на фестываль A-Fest, які адбудзецца ў Мінску 12 жніўня.


Дзе: рэстаран «Бакст» (Гродна, вул. Замкавая, 21)

Калі: 28 ліпеня, пятніца

У колькі: 19.00 — 23.00

Уваход: вольны (18+)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025