Сезон вясёлых вечарынак BeerBus Party ў абласных гарадах Беларусі працягваецца: 28 ліпеня BeerBus адправіцца ў Гродна. «Аліварыя» запрашае гасцей на забаўляльную прэпаці да фестывалю еўрапейскага адпачынку A-Fest.
Вечарына ў Гродне пройдзе 28 ліпеня ў рэстаране «Бакст» з 19.00 да 23.00. У якасці хэдлайнера перад удзельнікамі вечарынкі выступіць МІКІТА — музыка родам з Гродна. Уваход на вечарыну вольны!
Удзельнікам вечарыны сумаваць не давядзецца: арганізатары падрыхтавалі шырокую забаўляльную праграму. Усіх жадаючых запрашаюць прыняць удзел у майстар-класах ад прафесійнага харэографа. Пасля гэтага адбудзецца маштабны танцавальны флэшмоб, які «запаліць» набярэжную Нёмана. У аматараў спяваць будзе магчымасць выканаць любімыя хіты ў стрыт-караоке цалкам бясплатна!
[irp posts="6476″ name="Гродзенскі музыка МІКІТА прадставіў новы кліп у кінатэатры"]
Фестываль A-Fest становіцца новай традыцыяй для беларусаў - у гэтым годзе ён пройдзе ў Мінску ў другі раз. «Аліварыя» прапануе жыхарам рэгіёнаў далучыцца да аднай з галоўных падзей лета і адпачыць па-еўрапейску.
Серыя прэпаці да A-Fest у рэгіёнах ужо пачалася! Адкрыццё сезону адбылося ў Гомелі: 21 ліпеня ў горад прыбыў BeerBus — яркі аўтобус-сімвал фестывалю, які прывёз у горад самую гарачую вечарыну лета. У якасці хэдлайнера на сцэну выйшла рэгі-гурт «Адзіс Абеба». У завяршэнне вечарыны «Аліварыя» запрасіла ўсіх удзельнікаў на фестываль A-Fest, які адбудзецца ў Мінску 12 жніўня.
Дзе: рэстаран «Бакст» (Гродна, вул. Замкавая, 21)
Калі: 28 ліпеня, пятніца
У колькі: 19.00 — 23.00
Уваход: вольны (18+)